6 верасня 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Будагоўская сярэдняя школа” для малодшых школьнікаў адбылася віктарына “Беларускія казкі”.
У ходзе мерапрыемства дзеці разгадвалі загадкі па казках, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі “тэлеграмы” герояў казак і адгадвалі іх, па ўрыўках з казак знаходзілі карцінкі.
Гэта мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да чытання казак на роднай мове, выхаванню дабрыні, узаемадапамогі, міласэрнасці, таму што народныя казкі маюць павучальны характар. Яны выхоўваюць любоў да роднай зямлі, сям’і, праслаўляюць мудрасць, мужнасць, кемлівасць, асуджаюць здрайцаў, гультаёў.
Віктарына была цікавая і пазнавальная.
